Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/bdc1404502ddcc58.html

Аб сустрэчы Пасла Беларусі Д.Кальцова з Міністрам навукі, даследаванняў і тэхналогій Ірана

12 мая 2026

 

12 мая 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран Дзмітрый Кальцоў сустрэўся з Міністрам навукі, даследаванняў і тэхналогій Ірана Хасейнам Сімаі Сарафам.

Суразмоўцы абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне навукі і вышэйшай адукацыі. Вызначылі найбольш перспектыўныя напрамкі далейшага ўзаемадзеяння.