22 мая 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба і Дамініканскай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве Валерый Бараноўскі сустрэўся з Міністрам вышэйшай адукацыі, навукі і тэхналогій Дамініканы Франклінам Гарсія Фермінам.
Абмеркаваны перспектывы беларуска-дамініканскага супрацоўніцтва ў сферы вышэйшай адукацыі. Дасягнута дамоўленасць аб устанаўленні рабочых кантактаў з профільнымі навучальнымі ўстановамі.