19 кастрычніка 2021 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Манголіі Дзмітрыя Гарэліка з Міністрам развіцця дарог і транспарту Манголіі, сустаршынёй Сумеснай Беларуска-Мангольскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Лувсангыйн Халтарам.
У ходзе сустрэчы асноўная ўвага была нададзена абмеркаванню шэрагу актуальных пытанняў двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку рэалізацыі сумесных праектаў у рамках Генеральнага пагаднення паміж урадамі Беларусі і Манголіі аб прадастаўленні экспартнага крэдыту, а таксама правядзенню ў 2022 годзе ў г.Мiнску пасяджэння Сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.