18 чэрвеня 2021 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Калумбія Мікалая Аўсянкі са Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Кангрэса Калумбіі Херманам Бланка.
Падчас гутаркі адбыўся абмен думкамі па пытаннях развіцця ўзаемадзеяння Беларусі і Калумбіі ў розных сферах. Падрабязна закрануты тэмы наладжвання супрацоўніцтва паміж парламентамі дзвюх краін.