Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/bcbc608b67943a37.html

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Паслом Швейцарыі

12 ліпеня 2019

12-07-2019

12 ліпеня 2019 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Швейцарскай Канфедэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Клодам Альтэрматам з нагоды ўручэння ім копій даверчых лістоў.



Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя тэмы двухбаковага палітычнага дыялогу, стан і перспектывы развіцця адносін паміж Беларуссю і Швейцарыяй у эканамічнай, гуманітарнай, культурнай сферы.

Міністр вітаў рашэнне швейцарскага боку аб павышэнні ўзроўню дыпламатычнага прадстаўніцтва Швейцарыі ў нашай краіне да Пасольства і выказаў надзею на яго плённую дзейнасць па ўмацаванні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

русская версия   English version