17 верасня 2025 г. у г.Душанбэ адбыўся чарговы раунд беларуска-таджыкскіх кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў на ўзроўні намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Паўла Уцюпіна і намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Таджыкістан Фарруха Шарыфзода.
Разгледжаны шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, намечаны ключавыя напрамкі яго далейшага развіцця.
Бакі выказалі задавальненне станам беларуска-таджыкскага дыялога, пацвердзілі намер працягваць садзейнічаць яго развіццю па лініі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін, абмеркавалі практычныя аспекты падрыхтоўкі і правядзення сумесных мерапрыемстваў.
У гэты ж дзень кіраўніка беларускай дэлегацыі прыняў Міністр замежных спраў Рэспублікі Таджыкістан Сіроджыдзін Мухрыдзін. Падчас размовы падкрэслены традыцыйна дружалюбны характар адносін Беларусі і Таджыкістана, выказана зацікаўленасць у развіцці міжпарламенцкага дыялога як у двухбаковым фармаце, так і на міжнародных пляцоўках, абмеркаваны графік маючых адбыцца кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях.