25-06-2018
25 чэрвеня 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Замбія ў Расійскай Федэрацыі Шэдракам Чынгэмбу Лувітай з нагоды ўручэння ім копій даверчых лістоў.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі развіцця беларуска-замбійскага супрацоўніцтва ў розных сферах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.
Асаблівая ўвага была нададзена пытанням пашырэння эканамічнага ўзаемадзеяння, умацавання сувязей паміж праваахоўнымі органамі дзвюх краін.