02-08-2019
2 жніўня 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Рэспубліцы Беларусь Фіёнай Гіб з нагоды завяршэння яе дыпламатычнай місіі.
Беларускі бок выказаў удзячнасць Ф.Гіб за актыўную работу ў нашай краіне па пашырэнні канструктыўнага двухбаковага супрацоўніцтва. Абмеркаваны таксама актуальныя пытанні беларуска-брытанскага ўзаемадзеяння.