24 лістапада 2022 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Амбразевіч правёў сустрэчу з кіраўніком рэгіянальнай Дэлегацыі Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа (МКЧК) у Беларусі, Расіі і Малдове Іхтыярам Асланавым.
Адбыўся абмен думкамі аб актуальных тэмах узаемадзеяння Беларусі і МКЧК. Бакі разгледзелі вынікі працы, якая праводзіцца ў рамках плана супрацоўніцтва беларускіх дзяржаўных органаў і арганізацый з Камітэтам на 2022 год, а таксама абмеркавалі перспектывы і праекты супрацоўніцтва на 2023 год.