Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/baa4e23d2b07a166.html

Аб сустрэчы Пасла Беларусі В.Рыбака з намеснікам Міністра гандлю Турцыі

25 жніўня 2021

 

24 жніўня 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы Віктар Рыбак сустрэўся з намеснікам Міністра гандлю Турцыі Мустафой Тузджу.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі ход рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых на вышэйшым узроўні ў Анкары ў красавіку 2019 года.

Суразмоўцы надалі асаблівую ўвагу пытанням падрыхтоўкі адзінаццатага пасяджэння Беларуска-Турэцкай сумеснай міжурадавай эканамічнай камісіі.

Падкрэслена зацікаўленасць у хутчэйшай імплементацыі падпісанага мытнымі органамі Беларусі і Турцыі двухбаковага міжурадавага пагаднення аб сістэме садзейнічання ўзаемным гандлі.

Пасол праінфармаваў намесніка Міністра аб прэферэнцыяльным рэжыме дзейнасці індустрыяльнага парку "Вялікі камень" і перспектывах працы ў ім турэцкіх кампаній.

Намеснік Міністра, у сваю чаргу, выказаў падзяку беларускаму боку за аказаную Турцыі дапамогу ў барацьбе з ляснымі пажарамі.