Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/ba0f2bea95273dfa.html

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Ю.Амбразевіча з Паслом Непала

14 лютага 2024

 

14 лютага 2024 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Амбразевіч прыняў копіі даверчых лістоў у Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Непала ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Мілана Раджа Туладхара. 

Суразмоўцы разгледзелі актуальныя пытанні беларуска-непальскіх адносін, абмеркавалі перспектыўныя кірункі двухбаковага палітычнага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама нарошчвання міжведамасных кантактаў і пашырэнні дагаворна-прававой базы. 

Пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у актывізацыі кантактаў паміж Беларуссю і Непалам на розных узроўнях, уключаючы правядзенне першага раунда палітычных кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін.