Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/b9e7329d47e8c22a.html

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса з Паслом КНДР

11 красавіка 2019

11-04-2019

11 красавіка 2019 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэя Дапкюнаса з прызначаным Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Зу Зен Бонам з нагоды яго прыбыцця ў Беларусь.

А.Дапкюнас вітаў рашэнне дзяржаўнага кіраўніцтва КНДР аб накіраванні ў Беларусь першага ў гісторыі двухбаковых адносін Пасла КНДР з рэзідэнцыяй у Мінску і пажадаў Зу Зен Бону поспехаў на адказнай пасадзе.

Падчас сустрэчы прызначаны Пасол перадаў намесніку Міністра копіі даверчых лістоў. У сяброўскай размове бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця двухбаковых адносін, а таксама супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях.

русская версия   English version