24 студзеня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы Андрэй Раўкоў з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі сустрэўся з Прэм'ер-міністрам Азербайджанскай Рэспублікі Алі Асадавым.
Суразмоўцы абмеркавалі стан і далейшае развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікі, рэалізацыю сумесных кааперацыйных праектаў, правядзенне шэрага мерапрыемстваў у 2025 годзе.
Прэм'ер-міністр падзякаваў паслу Беларусі за добрасумленную працу і значны асабісты ўклад у развіццё беларуска-азербайджанскіх адносін.