3 верасня 2024 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кыргызскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эрбалам Султанбаевым.
Бакі абмеркавалі актуальныя тэмы беларуска-кыргызскага супрацоўніцтва, у тым ліку правядзенне сумесных мерапрыемстваў і падрыхтоўку да падпісання двухбаковых дакументаў.
Асноўная ўвага нададзена пытанням правядзення Дзён культуры Кыргызстана ў Беларусі, запланаваным на бліжэйшы час, развіццю міжрэгіянальнага супрацоўніцтва паміж сталіцамі дзвюх краін.
Падчас сустрэчы пацверджаны сяброўскі характар і пазітыўная дынаміка ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, культурна-гуманітарнай і іншых сферах.