5–7 жніўня 2025 г. адбудзецца рабочы візіт Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максіма Рыжанкова ў Рэспубліку Інданезія.
Праграмай прадугледжаны перамовы з кіраўніцтвам краіны, Міністэрства замежных спраў, а таксама сустрэчы з прадстаўнікамі іншых дзяржаўных органаў.
Плануецца абмеркаваць шырокае кола пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння, якія ахопліваюць развіццё палітычнага дыялогу, пашырэнне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, рэалізацыю сумесных праектаў у прамысловай, сельскагаспадарчай, навукова-тэхнічнай, адукацыйнай і гуманітарнай сферах.
Асаблівую ўвагу бакі нададуць умацаванню супрацоўніцтва ў аграпрамысловым комплексе з акцэнтам на прасоўванне беларускай тэхнікі і абмен тэхналогіямі.
Запланаваны абмен думкамі наконт актуальных пытанняў міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня, уключаючы ўзаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях.
Падчас візіту адбудуцца сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў, накіраваныя на далейшае пашырэнне эканамічных сувязей.