13 сакавіка 2025 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Дубаі Аляксей Жалдыбін сустрэўся з Генеральным дырэктарам генеральнага ўпраўлення па пытаннях ідэнтыфікацыі і справах іншаземцаў Федэральнага органа па пытаннях ідэнтыфікацыі, грамадзянства, мытні і бяспекі партоў ААЭ генералам Саідам Балхасам Аль Шамсі.
Абмеркавалі далейшае ўмацаванне ўзаемадзеяння па лініі профільных ведамстваў і рэалізацыю сумесных праектаў.
Асноўную ўвагу субяседнікі надалі пытанням знаходжання беларускіх грамадзян у ААЭ, уключаючы забеспячэнне іх прававой абароны, супрацоўніцтву ў сферы пагранічнага кантролю.