Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/b8a843c1b2492689.html

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса з Паслом Кітая

31 жніўня 2018

31-08-2018

30 жніўня 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Цуй Цымінам.

Падчас сустрэчы суразмоўцы абмеркавалі ход падрыхтоўкі да двухбаковых візітаў на высокім узроўні, шэраг сумесных мерапрыемстваў Міністэрства замежных спраў Беларусі і Пасольства Кітая ў Мінску.

Намеснік Міністра выказаў падзяку кіраўніку Пасольства Кітая за асабістую ініцыятыву ў арганізацыі, якаснае і выніковае правядзенне Акадэміяй Айбо Міністэрства камерцыі Кітая серыі семінараў у Пекіне і Шанхаі для дэлегацыі прадстаўнікоў кіраўніцтва беларускіх дзяржаўных устаноў.

русская версия   English version