22 мая 2024 г. у г.Мінску адбыліся двухбаковыя беларуска-турэцкія кансультацыі паміж МЗС па консульскіх пытаннях.
Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Яўген Шэстакоў, турэцкую - намеснік Міністра замежных спраў Ясін Экрэм Серым.
Бакі абмеркавалі шырокі спектр консульскіх пытанняў, у ліку якіх перасячэнне граніц дзвюх краін, захаванне правоў беларускіх і турэцкіх грамадзян, якія жывуць за мяжой, а таксама сітуацыі, якія ўзнікаюць у змешаных шлюбах.
Беларускі і турэцкі бакі пацвердзілі неабходнасць прадаўжэння сумеснай работы па падрыхтоўцы да падпісання шэрага двухбаковых пагадненняў, уключаючы пагадненне аб прызнанні вадзіцельскіх пасведчанняў, аб супрацоўніцтве ў сферы маладзёжнай палітыкі, а таксама дадатковы пратакол аб унясенні змяненняў у дзейнае пагадненне аб узаемнай адмене віз.