Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/b87f9d1362d29fae.html

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Паслом Аўстрыі

14 лістапада 2018

14-11-2018

14 лістапада 2018 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з прызначаным Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Аўстрыйскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Алаізіяй Вёргетэр з нагоды ўручэння копій даверчых лістоў.

Бакі абмеркавалі стан і перспектывы далейшага развіцця беларуска-аўстрыйскага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, гуманітарнай, культурнай і іншых галінах.

Асаблівая ўвага была нададзена пытанню рэалізацыі дамоўленасцей на вышэйшым узроўні, дасягнутых падчас візіта Федэральнага прэзідэнта Аўстрыі Аляксандра Ван дэр Белена ў Рэспубліку Беларусь у чэрвені 2018 г.