24-01-2018
24 студзеня 2018 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісламскай Рэспублікі Пакістан ў Рэспубліцы Беларусь Масудам Ханам Раджой з нагоды завяршэння яго дыпламатычный місіі ў Беларусі.
У.Макей падзякаваў М.Раджы за канструктыўны ўнёсак у развіццё і ўмацаванне беларуска-пакістанскіх адносін па шырокаму колу напрамкаў і адзначыў, што падчас кадэнцыі першага Пасла Пакістана ў Беларусі адбыліся істотныя двухбаковыя мерапрыемствы, якія заклалі сур’ёзную аснову для развіцця супрацоўніцтва паміж краінамі.
Бакі адзначылі наяўнасць у дзвюх дзяржаў істотнага патэнцыялу для ўмацавання палітычнага дыялогу і гандлёва-эканамічнага партнёрства і выказалі ўзаемную зацікаўленасць у захаванні пазітыўнай дынамікі ўзаемадзеяння.