Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/b8416281ca28164d.html

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка з Апостальскім Нунцыем

24 лістапада 2023

 

24 лістапада 2023 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік сустрэўся з Апостальскім Нунцыем арцыбіскупам Антэ Ёзічам.

Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Святым Прастолам.

Адбыўся абмен думкамі аб міжнароднай сітуацыі, у тым ліку ў кантэксце намаганняў па ўрэгуляванні рэгіянальных канфліктаў.