5 снежня 2023 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ігар Назарук правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кыргызскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эрболам Султанбаевым.
У ходзе сустрэчы абмеркаваны стан і перспектывы развіцця беларуска-кыргызскага супрацоўніцтва. Асаблівая ўвага ўдзелена планаванню сумесных двухбаковых мерапрыемстваў.
Бакі пацвердзілі ўзаемную гатоўнасць да далейшай актывізацыі палітычнага дыялога і эканамічнага ўзаемадзеяння, а таксама супрацоўніцтва ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў.