16 верасня 2025 г. у г.Астане адбыўся чарговы раунд кансультацый паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Казахстан.
Беларускую дэлегацыю на перагаворах узначаліў намеснік Міністра замежных спраў Павел Уцюпін, казахстанскую - намеснік Міністра замежных спраў Ярмухамбет Кануспаеў.
Падчас кансультацый разгледжаны шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, намечаны ключавыя напрамкі яго далейшага развіцця.

Бакі выказалі задавальненне станам беларуска-казахстанскага дыялога ў двухбаковым і шматбаковым фарматах, пацвердзілі намер працягваць садзейнічаць яго развіццю па лініі знешнепалітычных ведамстваў, абмеркавалі практычныя аспекты падрыхтоўкі і правядзення сумесных мерапрыемстваў.