17 кастрычніка 2024 г. Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Лукашэвіч правёў сустрэчу з бразільскім журналістам і палітолагам, заснавальнікам інфармацыйнай групы «Nova Resistência» Лукасам Лейросам.
Падчас размовы абмяняліся думкамі аб бягучай сітуацыі ў Беларусі і Бразіліі, перспектывах развіцця адносін паміж дзвюма краінамі як у двухбаковым фармаце, так і ў рамках міжнароднага ўзаемадзеяння.
С.Лукашэвіч падзякаваў бразільскага журналіста за аб'ектыўнае асвятленне сітуацыі ў Беларусі ў інфармацыйнай прасторы Бразіліі.
У сваю чаргу, Л.Лейрос перадаў некалькі экзэмпляраў кнігі «Belarus. 22 points for a better world», выдадзенай у Бразіліі, якая зойме дастойнае месца ў бібліятэцы Міністэрства замежных спраў.