Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/b6c273e71320cd01.html

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Часовым павераным у справах ЗША ў Беларусі

06 ліпеня 2018

06-07-2018

6 ліпеня 2018 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Часовым павераным у справах Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь Робертам Райлі ў сувязі са сканчэннем яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне.

Бакі абмеркавалі дынаміку развіцця беларуска-амерыканскіх адносін за апошнія два гады і абмяняліся думкамі аб далейшым перспектывам развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння.

У.Макей падзякаваў Р.Райлі за яго намаганні па выбудоўванні канструктыўнага дыялогу паміж Мінскам і Вашынгтонам.

русская версия   English version