Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/b6ae9c4364b6baea.html

Аб сустрэчы Першага намесніка Міністра замежных спраў Беларусі С.Лукашэвіча са старшынёй і кіраўнічым дырэктарам індыйскай групы кампаній Podar Enterprise

17 лютага 2026

 

17 лютага 2026 г. адбылася сустрэча Першага намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Лукашэвіча са старшынёй і кіраўнічым дырэктарам індыйскай групы кампаній Podar Enterprise Раджывам Подарам.

С.Лукашэвіч вітаў візіт у г.Мінск узначаленой Р.Подарам дэлегацыі дзелавых колаў Індыі.

Бакі адзначылі наяўнасць шырокіх перспектыў для развіцця беларуска-індыйскіх эканамічных сувязей, у тым ліку па новых напрамках узаемадзеяння.

Першы намеснік Міністра павіншаваў Р.Подара з прызначэннем на пасаду грамадскага прадстаўніка Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў Індыі.