Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/b64b9bd9702fbc23.html

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Міністрам аліі і інтэграцыі Ізраіля

22 кастрычніка 2018

22-10-2018

22 кастрычніка 2018 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Міністрам аліі і інтэграцыі Дзяржавы Ізраіль Софай Ландвер, якая прыбыла ў г.Мінск для ўдзелу ў памятных мерапрыемствах, прымеркаваных да 75-й гадавіны знішчэння Мінскага гета.

Бакі адзначылі важнасць правадзімай у Беларусі работы па ўвекавечанні памяці загінуўшых у гады Другой сусветнай вайны, падкрэсліўшы недапушчальнасць скажэння фактаў і падзей гэтага перыяду ў гісторыі.

Падчас перагавораў абмеркаваны таксама шэраг пытанняў двухбаковага парадку дня, уключаючы абмен візітамі рознага ўзроўню, перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і стварэнне ўмоў для павелічэння ўзаемных турыстычных патокаў.

           русская версия    English version