Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/b52baf549b563947.html

Заява прэс-службы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у сувязі з уступленнем на пасаду новага кіраўніцтва мясцовай адміністрацыі на Тайвані

21 мая 2016

21-05-2016

Адзначаючы факт пачатку работы новага кіраўніцтва мясцовай адміністрацыі на Тайвані, Міністэрства замежных спраў зноў пацвярджае нязменнасць пазіцыі Рэспублікі Беларусь прытрымлівання палітыкі «аднаго Кітая» і прызнання Урада КНР адзіным законным урадам, якi прадстаўляе ўвесь Кітай, а Тайвань — неад'емнай часткай тэрыторыі Кітая.

Рэспубліка Беларусь паслядоўна выступае за мірнае эвалюцыйнае развіццё сувязей паміж берагамі Тайваньскага праліва.

Мінск, 21 мая 2016 г.


русская версия      English version