26-04-2019
25 красавіка 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка сустрэўся з Часовай паверанай у справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Джэніфер Мур.
Падчас сустрэчы абмеркаваны пытанні развіцця беларуска-амерыканскіх адносін, уключна з улікам праведзеных у бягучым годзе двухбаковых візітаў, а таксама мерапрыемствы міжнароднага характару, якія знаходзяцца ў стадыі падрыхтоўкі.