16 верасня 2020 г. у фармаце відэаканферэнцыі адбылася цырымонія ўручэння Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Эквадор і Рэспубліцы Панама па сумяшчальніцтве Мікалаем Аўсянкай копій даверчых грамат намесніку Міністра замежных спраў Рэспублікі Панама Федэрыка Альфара Бойду.
У ходзе праведзенай размовы панамскі бок выказаў зацікаўленасць ва ўмацаванні ўзаемадзеяння з Беларуссю ў галіне машынабудавання, сельскагаспадарчай тэхнікі і інфармацыйных тэхналогій.
Бакі адзначылі зацікаўленасць у правядзенні беларуска-панамскіх кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі.