03-04-2019
3 красавіка 2019 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Генеральным сакратаром Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятывы (ЦЕІ) Рабертам Антаніёні.
Да даведкі: ЦЕІ — рэгіянальнае аб'яднанне, створанае ў 1989 годзе для садзейнічання еўрапейскай інтэграцыі і рэгіянальнаму супрацоўніцтву. У цяперашні час у склад ЦЕІ ўваходзяць 17 дзяржаў. Рэспубліка Беларусь з'яўляецца членам ЦЕІ з 1996 года. У 2017 годзе наша краіна старшынствавала ў ЦЕІ.
Падчас сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні дзейнасці Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятывы, шляхі павышэння эфектыўнасці работы арганізацыі, прыярытэтныя напрамкі супрацоўніцтва ў рамках ЦЕІ ў кантэксце яе трыццацігадовага юбілею.
Бакі абмяняліся думкамі аб перспектывах пашырэння ўдзелу прадстаўнікоў Беларусі ў праектнай дзейнасці ЦЕІ.
У рамках візіту дэлегацыі ЦЕІ ў Міністэрстве замежных спраў адбыўся таксама інфармацыйны семінар па пытаннях прыцягнення сродкаў міжнароднай тэхдапамогі ЦЕІ і ЕС. Супрацоўнікі сакратарыята ЦЕІ, прадстаўнікі МЗС і Цэнтра міжнароднай тэхнічнай дапамогі ЕС у Беларусі азнаёмілі беларускіх удзельнікаў семінара з парадкам работы адпаведных фінансавых інструментаў і праграм і ўмовамі падачы праектных заявак.
Праграмай візіту Р.Антаніёні прадугледжаны таксама сустрэчы ў Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, з кіраўніцтвам Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.