27 лістапада 2020 г. адбыліся беларуска-туркменскія кансультацыі паміж Міністэрствамі замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Туркменicтана ў відэа-фармаце.
Беларускую дэлегацыю ўзначаліў Першы намеснік Міністра замежных спраў Аляксандр Гур'янаў, туркменскую – намеснік Міністра замежных спраў Бердыніяз Мяціеў.
Падчас перамоў абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня і перспектывы далейшага развіцця беларуска-туркменскіх адносін у палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах, узаемадзеянне паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін у рамках міжнародных арганізацый.
Разгледжаны пытанні супрацоўніцтва у гуманітарнай сферы, стан дагаворна-прававой базы, сумесных дзеянней ва ўмовах ускладнення эпідэміялагічнай сітуацыі ў свеце.