12 мая 2026 г. у Польшчы грамадзянін Беларусі атрымаў агнястрэльнае раненне.
Паводле атрыманай інфармацыі, польскія праваахоўцы памылкова прынялі групу беларусаў за членаў злачыннай групоўкі, што і прывяло да ўжывання зброі.
Гэты інцыдэнт прымушае сур'ёзна узяць пад сумненне рэальны ўзровень бяспекі, што дэкларуецца польскім бокам. У сувязі з гэтым МЗС рэкамендуе грамадзянам Беларусі ўлічваць падобныя рызыкі пры планаванні замежных паездак: як паказвае практыка, нельга выключаць, што законапаслухмяны грамадзянін можа быць памылкова прыняты за правапарушальніка і падвергнуты несуразмернаму сілавому ўздзеянню.
Разам з тым вітаем пачатак следчых дзеянняў з боку Пракуратуры Польшчы і кваліфікацыю здарэння як перавышэнне службовых паўнамоцтваў. Разлічваем на аб'ектыўнае расследаванне, выяўленне вінаватых і іх прыцягненне да адказнасці.