04-12-2018
6-7 снежня 2018 г. у г.Мілане (Італія) пройдзе 25-я сустрэча Савета міністраў замежных спраў дзяржаў-удзельніц Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (СМЗС АБСЕ). Пасяджэнне СМЗС з'яўляецца найбуйнейшым штогадовым мерапрыемствам АБСЕ, якое праводзіцца ў мэтах агляду бягучай сітуацыі ў рэгіёне Арганізацыі, ацэнкі яе дзейнасці і вызначэння задач на бліжэйшую перспектыву.
Падчас Міланскай сустрэчы СМЗС будзе абмеркаваны шырокі спектр пытанняў у рамках трох вымярэнняў АБСЕ — ваенна-палітычнага, эканоміка-экалагічнага і гуманітарнага.
Дэлегацыю Рэспублікі Беларусь на сустрэчы СМЗС у г.Мілане ўзначаліць Міністр замежных спраў Уладзімір Макей.
У.Макей выступіць на пленарным пасяджэнні СМЗС АБСЕ, а таксама правядзе “на палях” мерапрыемства шэраг двухбаковых сустрэч.