22 мая 2023 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік сустрэўся з Апостальскім Нунцыем арцыбіскупам Антэ Ёзічам.
Абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Святым Пасадам. Асобная ўвага ўдзелена тэматыцы міжканфесіянальнага дыялога.
Адбыўся абмен думкамі адносна сітуацыі ў рэгіёне, у тым ліку ў кантэксце намаганняў па аднаўленні дыялогу аб магчымых шляхах урэгулявання ўкраінскага крызісу.
Падчас размовы пацверджана імкненне да прадаўжэння актыўнага супрацоўніцтва ў розных сферах і адкрытага ўзаемапаважлівага дыялога па пытаннях узаемнай цікавасці.