10 чэрвеня 2021 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Аляксандра Канюка з выконваючым абавязкі Міністра адукацыі, навукі, культуры і спорту Арменіі Ваграмам Думанянам.
Падчас размовы бакі выказалі задавальненне станам ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Арменіі ў сферах адукацыі, навукі, культуры і спорту, а таксама абмеркавалі правядзенне канкрэтных мерапрыемстваў, накіраваных на актывізацыю двухбаковага супрацоўніцтва.