31 кастрычніка 2024 г. Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Лукашэвіч сустрэўся з Саюзным міністрам у складзе Кабінета Старшыні Дзяржаўнай адміністрацыйнай рады Рэспублікі Саюз М’янма Ко Ко Хлайнам.
Бакі абмеркавалі бягучы стан і перспектывы развіцця беларуска-м’янманскіх адносін, а таксама папярэднія вынікі першага дня работы ІІ Міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы (31 кастрычніка – 1 лістапада 2024 г.), удзел у якой бярэ м’янманскі прадстаўнік.