22 мая 2024 г. Міністр Сяргей Алейнік па даручэнні Прэзідэнта Беларусі ў Тэгеране прыняў удзел у афіцыйнай жалобнай цырымоніі ў памяць трагічна загінуўшых Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Эбрахіма Раісі, Міністра замежных спраў Хасейна Амір Абдалахіяна і асоб, якія іх суправаджалі.
Падчас кароткай гутаркі з Віцэ-прэзідэнтам Мохсенам Мансуры, намеснікам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта па палітычных пытаннях Махамадам Джамшыдзі і в.а. Міністра замежных спраў Алі Багеры-Кані перадаў спачуванні ад імя Прэзідэнта Беларусі і беларускага народа. Выказаны словы салідарнасці і ўпэўненасць, што іранскі народ з гонарам пройдзе выпрабаванні, якія выпалі на яго долю.
Іранскі бок выказаў удзячнасць Прэзідэнту Беларусі за падтрымку і нязменную настроенасць на развіццё двухбаковых адносін.