4 снежня 2020 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Эквадор і Рэспубліцы Калумбія па сумяшчальніцтве Мікалай Аўсянка ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Калумбіі Івану Дуке.
Падчас сустрэчы бакі выказалі зацікаўленасць у пашырэнні беларуска-калумбійскага супрацоўніцтва, у першую чаргу ў галінах эканомікі, прамысловасці і інавацый.