Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/b35899dcc2012154.html

Аб візіце намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Я.Шэстакова ў Рэспубліку Куба

26 мая 2026

 

25–26 мая 2026 г. адбыўся візіт намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўгена Шэстакова ў Рэспубліку Куба. 

Падчас сустрэчы з выконаўцам абавязкаў кіраўніка кубінскага знешнепалітычнага ведамства Херарда Пеньяльверам Парталем і кансультацый паміж МЗС з намеснікам Міністра замежных спраў Кубы Анаянсі Радрыгес Камеха ў фокусе ўвагі знаходзіліся пытанні ўзаемадзеяння ў палітычнай сферы.

На перамовах з першым намеснікам Міністра знешняга гандлю і замежных інвестыцый Рэспублікі Куба, сустаршынёй Беларуска-Кубінскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Карласам Луісам Хорхе Мендэсам суразмоўцы прадметна разгледзелі ключавыя аспекты гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін.

Праграму візіту завяршыла сустрэча Я.Шэстакова з Намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Куба – Міністрам знешняга гандлю і замежных інвестыцый Оскарам Перэсам-Алівам Фрага. Бакі надалі асаблівую ўвагу пытанням стратэгічнага ўзаемадзеяння паміж дзвюма дзяржавамі.

Падчас праведзеных мерапрыемстваў выказана гатоўнасць да актывізацыі кантактаў паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Кубы, пацверджана зацікаўленасць у пашырэнні наяўных і вызначэнні новых эфектыўных механізмаў узаемадзеяння ў розных галінах. Намечаны план культурных мерапрыемстваў з нагоды хуткага 35-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Куба.

Кіраўніком беларускай дэлегацыі пацверджаны безумоўныя падтрымка і салідарнасць у адрас Кубы і кубінскага народа.