20-03-2019
20 сакавіка 2019 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Цуй Цымінам.
Падчас сустрэчы былі разгледжаны актуальны стан і перспектывы развіцця ўсяго комплексу беларуска-кітайскіх адносін.
Бакі абмеркавалі запланаваную на красавік сустрэчу лідараў дзвюх краін на палях Другога міжнароднага форуму па супрацоўніцтве «Адзін пояс, адзін шлях».
Міністр замежных спраў падкрэсліў важнасць удзелу ўрадавай дэлегацыі КНР у мерапрыемствах Форуму па кітайска-беларускаму супрацоўніцтву і рэгіянальным развіцці ініцыятывы «Пояса і Шляху», які пройдзе ў індустрыяльным парку «Вялікі камень» ў ліпені гэтага года.
Дамовіліся правесці экскурсію кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў у індустрыяльны парк «Вялікі камень» ў красавіку гэтага года.