22 мая 2024 г. Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Лукашэвіч прыняў копіі даверчых грамат Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі Эфіопія ў Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Чамы Угала Урата.
Сустрэча была прымеркавана да 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі. З гэтай нагоды былі перададзены віншавальныя пасланні ад імя Прэзідэнта і Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
Бакі канстатавалі ўзаемную зацікаўленасць у больш актыўным выкарыстанні існуючага патэнцыялу двухбаковых адносін і іх вывадзе на больш высокі ўзровень.
Падчас сустрэчы абмеркаваны перспектыўныя напрамкі беларуска-эфіёпскага ўзаемадзеяння ў сферах прамысловасці, сельскай гаспадаркі і гарантавання харчовай бяспекі, а таксама развіццё дагаворна-прававой базы двухбаковага супрацоўніцтва.