Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/b2869e6ffb53955f.html

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі М.Рыжанкова з Міністрам замежных спраў, працаўладкавання за мяжой і турызму Шры-Ланкі

13 мая 2026

 

13 мая 2026 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў сустрэўся з Міністрам замежных спраў, працаўладкавання за мяжой і турызму Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка Віджытам Хератам, які наведвае з афіцыйным візітам нашую краіну.

Суразмоўцы правялі грунтоўны абмен думкамі наконт пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеяння на глабальнай арэне. Адзначылі падабенства падыходаў Беларусі і Шры-Ланкі па найбольш актуальных пытаннях сучаснага парадку дня, пацвердзілі гатоўнасць і далей аказваць адзін аднаму падтрымку ў міжнародных арганізацыях.

Міністры пагадзіліся з неабходнасцю прыняць усе меры для рэалізацыі патэнцыялу эканамічнага супрацоўніцтва, арыентуючыся на прыклад эфектыўных сувязей у адукацыйнай і турыстычнай галінах. 

Беларускі бок выказаў гатоўнасць актыўна садзейнічаць сацыяльна-эканамічнаму развіццю Шры-Ланкі як шляхам нарошчвання паставак угнаенняў і тэхнікі, так і ў рамках падрыхтоўкі ланкійскіх кадраў па запатрабаваных спецыяльнасцях.

Дасягнуты дамоўленасці пра далейшую актывізацыю двухбаковых палітычных кантактаў, а таксама пра падрыхтоўку да правядзення да канца 2026 года 3-га пасяджэння Сумеснай Беларуска-Ланкійскай камісіі па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве.

Суразмоўцы дамовіліся пра распрацоўку дарожнай карты двухбаковага супрацоўніцтва на сярэднетэрміновую перспектыву, якая б ахоплівала ўсе найважнейшыя напрамкі ўзаемадзеяння Беларусі і Шры-Ланкі.

Ланкійскі бок абвясціў, што з улікам дружалюбных міждзяржаўных адносін Беларусь у ліку нямногіх унесена ў спіс краін, турыстам з якіх будуць бясплатна выдавацца электронныя візы.