Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/b25c4cfaa7028b3a.html

Адказ прэс-сакратара МЗС Беларусі А.Глаза на пытанне агенцтва «ТАСС» аб патрабаванні польскіх уладаў аб выдачы мігранта, які нанёс смяротнае нажавое раненне польскаму вайскоўцу

07 чэрвеня 2024

 

Мы атрымалі ноту, і яна будзе разгледжана з улікам усіх абставін. Шчыра спачуваем родным і блізкім загінулага.

Канешне, неабходна аднаўленне нармальных пагранічных кантактаў, каб такія трагедыі не адбываліся.

Аднак польскі бок некалькі гадоў таму ініцыятыўна і даволі гучна разарваў узаемадзеянне з Беларуссю ў праваахоўнай сферы, спыніў кантакты па пытаннях прававой дапамогі, дыялог па лініі пагранічных упаўнаважаных. Усё гэта, падкрэсліваю, у аднабаковым парадку зрабіла менавіта кіраўніцтва Польшчы.

Наша ж пазіцыя паслядоўная: мы адкрыты да ўзаемапаважлівага дыялогу. Беларусь гатова да аднаўлення ўзаемадзеяння ў праваахоўнай сферы, аднак гэта вуліца, як вядома, з двухбаковым рухам. Таму аднаўляць такое ўзаемадзеянне можна толькі ў поўным аб'ёме. Без гэтага такія публічныя ноты – гэта не спосаб сістэмна вырашыць праблему, а залішняя палітызацыя цалкам канкрэтнага пытання, спроба апраўдацца перад уласнай грамадскай думкай і перакласці адказнасць. Тым больш, за апошні час гэта, на жаль, далёка не адзінкавы выпадак гібелі польскіх вайскоўцаў на мяжы, аднак пра гэта кіраўніцтва Польшчы чамусьці так публічна не ўзгадвае.