3 снежня 2020 г. у Міністэрстве прамысловасці і гандлю Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам адбылася цырымонія падпісання Пратакола аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пратакол паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам аб падтрымцы вытворчасці маторных транспартных сродкаў на тэрыторыі В’етнама ад 23 сакавіка 2016 г.
З беларускага боку Пратакол падпісаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол нашай краіны ў В’етнаме Уладзімір Гошын, з в’етнамскага – Міністр прамысловасці і гандлю Чан Туан Ань.
Падчас мерапрыемства бакі падкрэслілі, што прыняцце пагаднення адказвае духу дружалюбных адносін паміж Беларуссю і В’етнамам і пацвярджае імкненне дзвюх краін да развіцця супрацоўніцтва.
Пратакол дазволіць істотна спрасціць работу сумеснага беларуска-в’етнамскага прадпрыемства па зборцы грузавых аўтамабіляў ТАА “МАЗ Азія” і павялічыць аб’ём вырабленай прадукцыі.