22 мая 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Валерый Бараноўскі ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Дамініканскай Рэспублікі Луісу Радольфа Абінадэру Кароне. Ва ўрачыстай цырымоніі таксама прыняла ўдзел Віцэ-прэзідэнт Ракель Пенья Радрыгес і Міністр замежных спраў Раберта Альварэс.
Пацверджана зацікаўленасць у развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва па шэрагу напрамкаў. Асаблівая ўвага ўдзелена перспектывам нарошчвання гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння.
Даведачна: В.Бараноўскі стаў першым Паслом Беларусі ў Дамініканскай Рэспубліцы. У лютым 2022 г. Пасол Дамініканскай Рэспублікі ў Беларусі з рэзідэнцыяй у г.Маскве Франк Ханс Даненберг Кастэльянас уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка.