11 ліпеня 2024 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Амбразевіч сустрэўся з Пастаянным каардынатарам ААН у Рэспубліцы Беларусь Расулам Багіравым.
Суразмоўцы абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння Рэспублікі Беларусь і ААН, напрамкі і прыярытэты праграмнай дзейнасці ААН у нашай краіне. Увага была нададзена пытанням сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі і дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця ў рамках Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
Бакі абмяняліся думкамі аб падыходах да пытанняў каардынацыі ўзаемадзеяння ў кантэксце падрыхтоўкі праекта Рамачнай праграмы Беларусі і ААН у галіне ўстойлівага развіцця на 2026-2031 гады.
Абмеркавалі ход падрыхтоўкі да ўдзелу беларускага боку ў мерапрыемствах у рамках маючых адбыцца найважнейшых падзей у ААН – Саміту будучыні і Тыдня высокага ўзроўню ў ходзе 79-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Йорку.
Дамовіліся аб прадаўжэнні развіцця канструктыўных адносін Беларусі з Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый.