3 чэрвеня 2021 г. адбыўся трэці раунд кансультацый па палітычных пытаннях паміж міністэрствамі замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Мазамбік.
Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Мікалай Барысевіч, мазамбікскую – намеснік Міністра замежных спраў і супрацоўніцтва Мануэль Жазэ Гансалвеш.
Падчас кансультацый былі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, сучасны стан і перспектывы развіцця беларуска-мазамбікскага палітычнага дыялогу, звераны падыходы да развіцця дагаворна-прававой базы адносін паміж дзвюма краінамі, абмеркаваны канкрэтныя шляхі актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
Кіраўнікі беларускай і мазамбікскай дэлегацый таксама абмяняліся думкамі па пытаннях узаемадзеяння дзвюх краін у рамках міжнародных арганізацый.