16 сакавіка 2023 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік прыняў прадстаўніка індыйскай фармацэўтычнай кампаніі «CIPLA» Лаліта Чахані.
Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, у тым ліку рэалізацыю сумесных праектаў у сферы фармацэўтыкі, паставак сыравіны і матэрыялаў, прамысловага, навуковага і тэхнічнага абсталявання для мадэрнізацыі беларускай фармацэўтычнай галіны.
Асобная ўвага на сустрэчы была нададзена ходу рэалізацыі праекта па стварэнню на базе дзяржаўнага прадпрыемства “Акадэмфарм” навукова-практычнага цэнтра ім. доктара Юсуфа Хаміда.