21 мая ў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь быў выкліканы Часовы павераны ў справах Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эрыкас Вілканецас.
Яму быў заяўлены рашучы пратэст у сувязі з чарговым грубым парушэннем дзяржаўнай мяжы Беларусі беспілотным лятальным апаратам з тэрыторыі Літвы.
У прыватнасці, 17 мая 2026 года ўкраінскі беспілотны лятальны апарат «Чайка», які першапачаткова накіроўваўся на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі для нанясення удараў па аб'ектах на яе тэрыторыі, быў знойдзены каля в.Станіслаўцы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.
Літоўскі бок не зрабіў нічога, каб не дапусціць пранікнення баявога дрона на тэрыторыю Беларусі, уключаючы своечасовае апавяшчэнне беларускіх узброеных сіл, у адрозненне ад тых мер, якія беларускі бок прымае ў аналагічных сітуацыях.
Гэтыя дзеянні з'яўляюцца прамой пагрозай бяспецы Рэспублікі Беларусь і грубым парушэннем нормаў міжнароднага права.
Беларускі бок патрабуе ад літоўскага боку:
1. Правесці разбор па гэтым факце.
2. Неадкладна даць падрабязную інфармацыю пра абставіны інцыдэнту.
3. Прыняць вычарпальныя меры для недапушчэння падобных інцыдэнтаў у будучыні.